Шыфр
411Е000002_67
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Карбышава, 10
Датаванне
1880 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Карбышава № 10 — Дом Шапіры. Год пабудовы — 1888. Дабротны ўзор эклектыкі. Летам 1919 г. тут месціўся клуб «Беларуская хатка», жылі Тамаш Грыб і Паўліна Мядзёлка. Будынак двухпавярховы з паўпадвалам і мансардай прамавугольны ў плане накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя, падзеленыя па перыметры міжпаверхавай і падаконнымі цягамі, завершаны карнізам. На галоўным фасадзе сцяна першага паверха апрацавана рустам, прарэзана лучковымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У цэнтры фасада размешчаны балкон на фігурных кранштэйнах з ажурнай рашоткай.