Шыфр
411Е000002_68
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2-я пал. ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Дом па вуліцы Карбышава № 24а пабудаваны ў 2-й палове XIXстагоддзя. Размешчаны ў глыбіні квартала. Будынак аднапавярховы з сутарэннямi i мансардай прамавугольны ў плане. Фасады нетынкаваныя. Галоўны фасад арыентаваны на вул. Карбышава. У цэнтры вылучаны мезанінам, завершаным трохвугольным франтонам. Паверхня франтона назней патынкавана, прарэзана адтулінамі продухаў. Фасадная сцяна прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі першага паверха і мезаніна, аформленымі клінчатымі перамычкамі, прамымі сандрыкамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён