Шыфр
411Е000002_70
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Леніна, 4
Датаванне
1890-я гг.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Леніна, 4 быу пабудаваны ў 1899 годзе для Пушкінскага гарадскога вучылішча. У цяперашні час-педагагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Будынак уяўляе сабой Г-вобразны ў плане аб'ём з высокім вальмавым дахам і цокальным паверхам. Вонкавыя сцены цагельныя неатынкаваныя. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Плоскасць фасада дэкаравана пілястрамі, рустоўкай, карнізным паяском. Над галоўным уваходам - балкон з ажурнай кратай. Яскравы прыклад «цаглянай эклектыкі».