Шыфр
411Е000002_72
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам з мансардай. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Бакавыя часткі фасада акцэнтаваны руставанымі лапаткамі. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі, завершаны карнiзам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе без дэкору, на другім -- дэкарыраваны прамымі сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён