Шыфр
411Е000002_74
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Дом па вуліцы Леніна № 15 — верагодна, дом Мазалеўскай. Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Будынак аднапавярховы з мансардай, Г-падобны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Галоўны і тарцовы фасады атынкаваныя. Галоўны фасад вылучаны бакавымі несапраўднымі рызалітамі. Фасадная плоскасць прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі прафіляванымі ліштвамі з замковым каменем і прамымі сандрыкамі, падаконнымі карнізнымі паяскамі, у рызалітах -- падаконнымі філёнгамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён