Шыфр
411Е000002_77
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1880 г.
Стыль
Эклектыка
Дом № 23 па вуліцы Леніна быў пабудаваны з цэглы, як двухпавярховы з мезенінам, у першай палове 80-х гг 19 ст. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, з мезанінам у вуглавой частцы з паўднёвага боку, трапецападобны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Тарцовы паўднёвы фасад мае невялікую плаўную выпукласць. Фасадныя сцены неатынкаваныя. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. З паўночнага боку на галоўным фасадзе размешчаны высокі дзвярны праём лучковага абрысу, аформлены перамычкай з замковым каменем. Захаваліся філянговыя дзверы. Над уваходам -- арачны аконны праём, дэкарыраваны сандрыкам з замковым каменем, падаконным карнізам і фігурнай філёнгай. Дзвярны і аконны праёмы фланкіраваны лапаткамі, дэкарыраванымі рэльефнай муроўкай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён