зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_78

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Леніна, 28

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Дом па вуліцы Леніна № 28 — магчыма, дом Мацкевіча. Пабудаваны на пачатку XX ст.  Двухпавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхiльным дахам. Да тарцовага фасада з паўночнага боку прыбудаваны невялікі аднапавярховы аб'ём (крама). Фасады патынкаваныя. Вуглавая паўднёвая частка галоўнага фасада вылучана неглыбокім рызалітам, у якім размешчаны высокі дзвярны праём лучковага абрысу. Фасадная плоскасць крапавана плоскімі лапаткамі, члянёна на цокальным паверсе прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, на першым паверсе -- лучковымі аконнымі праёмамі, на другім -- арачнымі вокнамі, падкрэсленымі падаконнымі карнізнымі паяскамі.