зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_79

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. М. Траецкая, 11

Датаванне

1904 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. З паўднёва-заходняга боку частка будынка прыбудавана пад час рэканструкцыі. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад гістарычнага будынка вырашаны плоска, па гарызанталі падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. У цэнтры размешчаны ўваходны тамбур, над якім на другім паверсе размешчана невялікая галерэя. Да яе вядзе надворная лесвіца. Прамавугольныя аконныя праёмы (часткова замураваныя) без дэкору. Паўночна-ўсходні тарцовы фасад завершаны двухсхільным шчытом, прарэзаным прамавугольным акном мансарды. Фасадная плоскасць на ўзроўні другога паверха фланкіравана лапаткамі. Паўночна-ўсходні вугал будынка на вышыні першага паверха мае характэрнае для таго перыяду скругленне для бесперашкоднага заезду ў двор экіпажаў. сцяна першага паверха прарэзана дзвярным праёмам, аформленым брылем на ажурных кансолях. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы (адзін замураваны) падкрэслены падаконнай цягай з карнізамі, у верхняй частцы -- дэкаратыўнымі перамычкамі з замковым каменем. Паверхі падзелены цягай. Тыльны фасад вырашаны падобна тарцоваму: сцяна першага паверха гладкая, прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, Сцяна другога паверха дэкарыравана вуглавымі лапаткамі, падаконнай цягай, перамычкамі з замковым каменем. У цэнтры фасада размешчаны балкон з металічнай агароджай. Фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам.