Шыфр
411Е000002_89
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1899 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак № 14— Дом Эдварда Лістоўскага. Год пабудовы— 1899. Уласнасць першага пасля Першай сусветнай вайны прэзідэнта Гродна. Эдвард Лістоўскі - палкоўнік царскай арміі, восем гадоў кіраваў гарадской думай. Будынак аднапавярховы з сутарэннямi i мезанiнам, накрыты двухсхiльным дахам. Сцены атынкаваныя, завершаныя карнiзам з сухарыкамi. Чляняцца руставанымi лапаткамi. Прамавугольныя аконныя праёмы ў лiштвах аздоблены прамымi сандрыкамi i падаконнымi фiлёнгамi. Цэнтральная частка будынка завершана франтонам з буйным архітэктурным дэкорам. Сiметрычна размешчаны вуглавыя лоджыi (з левага боку перабудавана) i цэнтральны балкон з каванай агароджай. Тыльны фасад вырашаны гладка без дэкора.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён