Шыфр
411Е000002_96
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1887 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак узнік у канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў на землях Брыгідскага манастыра, на месцы сгінуўшых пасля вогнішча 1885 г. драўляных пабудоў. Пасля вайны будынак пераданы ў карыстанне заводу веласіпедаў, затым - заводу “Радыёпрыбор”. У 1995 г. ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк”. У ходзе рэканструкцый ліквідаваны мансардны паверх, зменены драўляныя перакрыцці на маналітныя, зроблена прыбудова. Будынак трохпавярховы прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Фасад фланкіраваны плоскімі лапаткамі. Цэнтральная частка фасада, дзе на першым паверсе размешчаны дзвярны праём, вылучана лапаткамі, завершана фігурным атыкам, прарэзаным круглым аконным праёмам. Лапаткі на ўзроўні трэцяга паверха дэкарыраваны нішамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён