зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000302

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1952

Апісанне

Жылы дом будаваўся ў адпаведнасці з праектам забудовы квартала ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Будынак узведзены па тыпавым праекце чатырохпавярховага жылога дома, распрацаваным у 1951 г.

Будынак чатырохпавярховы прамавугольны ў плане, на невысокім цокалі. Цокаль аддзелены карнізам у форме валіка. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Па гарызанталі паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелены цягай з сухарыкамі. Фасадная сцяна ніжніх двух паверхаў апрацавана рустам, фланкіравана руставанымі лапаткамі.

Старонка