зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000304

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1950-я гады

Апісанне

Будынак размешчаны ў цэнтральнай частцы горада, у гістарычным квартале, абмежаваным вул. Серпухаўскай (сучасная вул. Валадарскага), вул. Праабражэнскай (сучасная вул. Інтэрнацыянальная), Захар'еўскім завулкам (сучасная вул. Гарадскі Вал) і вул. Захар'еўскай (сучасны пр. Незалежнасці). Рашэннем Мінскага гарвыканкама ад 29.08.1945 г. № 584/646 участак плошчай 0,60 га на рагу вул. Валадарскага і Інтэрнацыянальнай быў прадастаўлены гарадскому аддзелу аховы здароўя пад будаўніцтва гарадскога радзільнага дома. З дакумента вынікае, што ў даваенны перыяд на гэтай тэрыторыі знаходзіўся начны туберкулёзны санаторый. Як сведчыць дэталёвы план г. Мінска 1947 г., існаваўшая забудова ў паўночна-заходняй частцы квартала ў Вялікую Айчынную вайну была разбурана. У выніку правядзення рамонту над былым гаспадарчым корпусам быў надбудаваны паверх і асноўны корпус пераходнай галерэяй на ўзроўні 2-га паверха з боку тыльнага фасада злучаны з дапаможным. Архітэктурнае рашэнне фасадаў будынка № 1 было захавана.