Шыфр
713Г000305
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1950-я гады
Апісанне
Тэрыторыя, на якой размешчаны будынак № 6 у дарэвалюцыйны перыяд адносілася да турэмнага замка. Захаваўшыйся побач будынак № 4 па вул. Валадарскага быў пабудаваны ў канцы 19 ст. як жылы дом для адміністрацыі турмы. Як сведчыць план дэталёвай планіроўкі цэнтральнага раёна г. Мінска 1947 г., на месцы дома № 6 у даваенны перыяд будынкаў не існавала, не існавала і правулка, на які будынак арыентаваны галоўным фасадам. Чатырохпавярховы з падвалам, першапачаткова П-падобны ў плане будынак. Пазней з боку дваровага фасада была зроблена прыбудова, якая надала будынку Ш-падобную форму плана. Накрыты вальмавым дахам. Галоўны і бакавыя фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая.