Шыфр
713Г000306
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1950-я гады
Будынак праектаваўся і будаваўся як адміністрацыйны для Акруговага ўпраўлення ваеннага забеспячэння Міністэрства ўнутраных спраў БССР. Праектныя работы распачаліся ў інстытуце "Белдзяржпраект" у 1951 г. Аўтар праекта архітэктар А. Вігдорчык. Чатырохпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак. Першапачаткова меў Г-падобную форму плана. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, у іх афармленні выкарыстана ордэрная пластыка. Цокаль абліцаваны гранітам. Галоўны фасад, арыентаваны на вул. Валадарскага, сіметрычнай кампазіцыі. Па гарызанталі паміж другім і трэцім паверхамі падзелены прафіляванай цягай на дэкаратыўных кранштэйнах і ўпрыгожанай ляпнымі разеткамі. Фасадная сцяна на ўзроўні двух ніжніх паверхаў апрацавана гарызантальным рустам, у цэнтральнай частцы члянёна трымя неглыбокімі вертыкальнымі нішамі, у якіх змешчаны дзвярны і аконныя праёмы першага і другога паверхаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён