зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000317

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1957 г.

Апісанне

Пяціпавярховы прамавугольны ў плане з двума бакавымі рызалітамі на дваровым фасадзе  будынак. Накрыты вальмавым дахам.  

Галоўны фасад патынкаваны і пафарбаваны. Мае сіметрычную кампазіцыю. Цокаль аддзелены цягай. Паяскі цягі праходзяць пад вокнамі трэцяга паверха і паміж трэцім і чацвёртым паверхамі.  Фасадная сцяна на вышыню трох паверхаў апрацавана рустам. 

Жылы дом вызначаецца арагінальным ляпным дэкорам, асабліва багатым фрызавым поясам на рызалітах і ў цэнтры фасада, буйнымі ляпнымі ўстаўкамі, фігурным франтонам. У астатнім рашэнне фасадаў спакойнае. За час эксплуатацыі значных перабудоў на фасадах не адбывалася, заменена запаўненне большасці аконных і дзвярных праёмаў.      

Старонка