Шыфр
713Г000318
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1956 г.
Вул. Казлова названа ў 1967 г. ў гонар савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Васілія Іванавіча Казлова. Гістарычная назва вуліцы Даўгабродская. Раён вуліцы ўвайшоў у межы горада ў другой палове 19 ст. Чатырохпавярховы з атыкавым паверхам Г-падобны ў плане будынак. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка стрыманая. Бакавое крыло па вул. Залатая Горка ў сувязі з паніжэннем рэльефу мае высокі цокаль.Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Па вертыкалі раскрапаваны парамі плоскіх пілястр з ляпнымі капітэлямі, якія падтрымліваюць антаблемент і несапраўдны скруглены франтон у плоскасці сцяны атыкавага паверха. Тымпан франтона прарэзаны круглай люкарнай у простым абрамленні.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён