зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000319

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Савецкі раён, вул. Казлова, 7

Датаванне

1956 г.

Апісанне

Будынак № 7 праектаваўся як жылыя 32-х, 38-мі і 42-х кватэрныя дамы Міністэрства ўнутраных спраў па вул. Даўгабродскай, Кладбішчанскай і Радыстаў. Вул. Даўгабродская ў 1967 г. была перайменавана ў гонар В.І. Казлова. Вул. Кладбішчанская у 1955 г. была названа ў гонар Героя Савецкага Саюза Ф.А. Смалячкова. Вул. Радыстаў у 1987 г. вернута гістарычная назва Залатая Горка. Праектныя работы распачаліся ў 1951 г. ў "Мінгарпраекце" і праходзілі ў некалькі стадый. Аўтарам праекта быў архітэктар І.М. Рудэнка. Пяціпавярховы з падвалам П-падобны ў плане складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Цэнтральнае крыло крыху вышэйшае за бакавыя. Бакавыя крылы ў плане блізкія да літары Г. У сувязі з паніжэннем рэльефу бакавое крыло па вул. Залатая Горка чатырохпавярховае, крыло па вул. Смалячкова з боку вулічнага фасада пяціпавярховае. Галоўны фасад, вулічныя і бакавыя фасады бакавых крылаў патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. У цэнтры размешчана праезная арка, праём якой аформлены прафіляваным руставаным абрамленнем.

Старонка