зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000321

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1937 г.

Стыль

Постканструктывізм

Апісанне

Будынак узведзены ў 1937 г. па праекце архітэктара Н.М. Макляцовай. Будаваўся жылы дом на свабодным ад забудовы месцы. 

Над праектам чатырохпавярховага 24-х кватэрнага жылога дома Н.М. Макляцова працавала  ў 1934 – 1936 гг. у інстытуце “Белдзяржпраект”. У 1936 г. яна распрацавала трохкватэрную секцыю, якая лягла ў аснову тыпавога праекта 24-кватэрнага жылога дома. Па гэтым праекце быў пабудаваны жылы дом на вул. Камсамольскай, а таксама жылыя дамы ў Мінску на вул. Казлова, 15, вул. Я. Коласа, 25 корп. 1, 27 корп.1, у Гомелі, Магілёве, Рэчыцы, Барысаве і інш. Будынкі нязначна адрозніваюцца архітэктурнымі дэталямі.

У той перыяд архітэктары Беларусі пачалі больш увагі надаваць мастацкаму вобразу жылых дамоў. У архітэктурным рашэнні фасадаў прымяняліся вертыкальныя і гарызантальныя чляненні, пластычныя элементы. 

У Вялікую Айчынную вайну жылы дом захаваўся. У якой ступені быў пашкоджаны, звестак не выяўлена. Відаць, у першыя пасляваенныя гады быў адрамантаваны, таму што на плане Мінска 1947 г. будынак пазначаны як чатырохпавярховы мураваны без паметак, што гэта каробка або руіна. 

Падчас рамонту ў 2010 г. на галоўным фасадзе цокаль быў абліцаваны шэрымі гранітнымі плітамі. 

Старонка