Шыфр
213Г000035
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
да 1894 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак канца XIX - пачатку XX стагоддзяў з’яўляецца характерным прыкладам звычайнай гарадскон архітэктуры эклектыкі. Дакладная дата пабудовы невядома. Будынак на вул. Касманаўтаў, 14 вядомы як былая Яўрэйская бальніца, якая абслугоўвала найбяднейшыя пласты грамадства. Двухпавярховы корпус быў узведзены з цэглы на стыку Базарнай плошчы і вуліцы Генеральнай да 1894 года.
Да Вялікай Айчыннай ванны ў будынку знаходзілася клініка-акушэрска-гінекалагічная бальніца імя Леніна з жаночай кансультацыяй для цяжарных, а таксама з трупярняй (вуд. Чырвонаармейская, 20). Пры бальніцы побач знаходзіўся радзільны дом (вул. Чырвонаармейская, 24). Новае жыццё будынка пачалося ў 1952 годзе як інтэрната. У ім спачатку размесціліся студэнты Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстынтута і Віцебскага ордэна “Знак пашаны”оветэрынарнага інстытута імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, потым у 1970-ыя гады ў’ім знаходзіліся памяшканні для адміністрацыі і бухгалтэрыі чыгуначнага вакзала, а ў 1973 годзе ў будынак пераехала Віцебская гарадская станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, якая знаходзіцца ў ім да сённяшняга часу.