Шыфр
713Г000354
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1957 г.
Будынак - помнік савецкай грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны. Будынак чатырохпавярховы. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Цокаль аддзелены цягай. Галоўны фасад вырашаны строга і манументальна. Цэнтральная частка фасада завершана скругленым франтонам, у тымпане якога пазначана дата - 1957, падкрэсленая ляпным дэкорам. Франтон апаясаны прафіляваным карнізным поясам з ляпным тонкім паяском іонік.Фасадная сцяна на першым паверсе апрацавана рустам, члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі падаконнымі паліцамі на валютападобных кранштэйнах, размешчаных у нішах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён