Шыфр
713Г000355
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён, пр. Незалежнасці, 58А
Датаванне
1950-я гг.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Праспект Незалежнасці - галоўная і асноўная архітэктурна-планіровачная вось Мінска, якая перасякае горад у напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Па часе, характары планіроўкі і забудовы архітэктары і гісторыкі архітэктуры ўмоўна дзеляць праспект Незалежнасці на тры часткі: 1) ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі; 2) ад плошчы Перамогі да плошчы імя Калініна; 3) ад плошчы імя Калініна да мікрараёна “Уручча”. Будынак № 58 з’яўляецца адным з кампанентаў забудовы другой часткі праспекта, арганічным элементам яе архітэктурнага ансамбля. У той жа час ён уваходзіць у склад комплекса вытворчых, гаспадарчых і адміністрацыйных будынкаў першага беларускага радыёзавода, пазней галаўнога прадпрыемства вытворчага аб’яднання імя Леніна (зараз ТАА “АмкадорБелвар”). Гісторыя гэтага будынка натуральным чынам непарыўна звязана з гісторыяй станаўлення і развіцця прадпрыемства ў цэлым. Будынак 4-х павярховы з вальмавым дахам. Фасады абтынкаваныя, дзеляцца па вышыні міжпаверхавым карнізам . На ўзроўні 1 -га, 2-га паверхаў - выкананыя ў брутальным стылі, руставаныя. На ўзроўні 3-га, 4-га паверхаў - вырашаны болып пластычна і насычаны дэкаратыўнымі дэталямі (пілястрамі, порцікамі, падваконнікамі).