зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000356

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1948 г.

Апісанне

Жылы дом знаходзіцца на галоўнай магістралі горада - пр. Незалежнасці, які перасякае гарадскую тэрыторыю з паўночнага-ўсходу на паўднёвы-захад. Улічваючы вялікае значэнне магістралі ў архітэктурна-планіровачнай кампазіцыі горада, у генеральным плане аднаўлення і развіцця г. Мінска, зацверджаным у 1946 г., ёй надавалася вялікая ўвага. Архітэктурнае рашэнне будынкаў спалучала прыёмы класічнай архітэктуры з лепшымі формамі нацыянальнага мастацтва. Будынак № 69 праектаваўся ў 1940 г. як 15 кватэрны жылы дом друкарні імя Сталіна. Аўтарам праекта быў архітэктар Ракаў. Чатырохпавярховы з падвалам у плане блізкі да літары Г будынак. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад, арыентаваны на праспект, мае трохчастковае дзяленне. Першы паверх аддзелены цягай, вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам, прарэзаны прамавугольнымі дзвярным і аконнымі праёмамі без дэкору. Рызаліт з'яўляецца асновай для балкона на другім паверсе. Балкон мае балюстрадны парапет паміж мураванымі слупкамі, дэкарыраванымі прамавугольнымі нішамі. Фасадная сцяна другога паверха апрацавана рустам, прарэзана прамавугольнымі аконнымі і дзвярным праёмамі без дэкору.