Шыфр
713Г000357
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1957 г.
Жылы дом пабудаваны паводле паўторна выкарыстанага праекта, распрацаванага Г.У. Заборскім. Пяціпавярховы з падвалам, над цэнтральнай часткай шасціпавярховы, шасцісекцыйны прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад на ўзроўні 2-5-га паверхаў і тарцовы ўсходні фасад абліцаваны керамічнымі пліткамі. Пластыка галоўнага фасада выразная. Сцяна першага паверха на галоўным фасадзе патынкавана тэразітавай тынкоўкай з рустам. Цокаль аддзелены карнізам профіля паўвал, патынкаваны і пафарбаваны. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю. За час існавання істотных перабудоў не адбывалася, часткова заменены запаўненні дзвярных праёмаў і аконныя пераплёты. Будынак - помнік грамадзянскай архітэктуры савецкага перыяду з выкарыстаннем ордэрнай пластыкі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён