Шыфр
713Г000359
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1955 г.
Апісанне
У канцы 1950 г. гаркам камуністычнай партыі і выканаўчы камітэт гарсавета г. Мінска прынялі рашэнне аб будаўніцтве дзіцячай чыгункі. Яна павінна была стаць для школьнікаў вучэбным камбінатам. Прадугледжвалася, што дарога будзе абслугоўвацца пастаянным штатам юных чыгуначнікаў. А асноўная яе функцыя - перавозка пасажыраў ад парку культуры і адпачынку да Сасновага бору ў раёне ст. Сцяпянка і назад. Агаворвалася, што дарога будзе дзейнічаць толькі ў летні перыяд года - з 16 красавіка і да 15 лістапада. Хуткасць руху цягніка абмяжоўвалася да 30 км у гадзіну. У 1950-я гг. у Савецкім Саюзе ўжо налічвалася больш за 20 дзеючых дзіцячых чыгунак.
Будынак прамавугольны ў плане сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Пастаўлены на высокі цокаль, аддзелены цягай. Цэнтральная частка накрыта гранёным купалам са шпілем, крылы - вальмавымі дахамі. Фасады патынкаваны і пафарбаваны, пластыка выразная. Архітэктура фасадаў вырашана сродкамі класіцыстычнай ордэрнай пластыкі. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры высокім арачным дзвярным праёмам, аформленым парталам і філянговым з замковым каменем архівольтам. Уваход фланкіруюць шырокія пілястры, падзеленыя карнізамі на адным узроўні з карнізам будынка, і завершаныя развітымі карнізамі на дэкаратыўных кранштэйнах, увянчаныя дэкаратыўнымі вазамі на п'едэсталах, упрыгожаных ляпнымі гірляндамі. Будынак з'яўляецца ўзорам дзіцячага чыгуначнага вакзала сярэдзіны 1950-х гг.