Шыфр
713Г000360
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1957 г.
Жылы дом пабудаваны ў квартале, абмежаваным вуліцамі Камуністычнай, Куйбышава, А.Пашкевіч, Чычэрына. Вул. А.Пашкевіч да 1974 г. называлася Агародным завулкам, затым Тэатральным праездам. Праект забудовы квартала распрацавала ў 1952 г. Н.М.Макляцова. Будынак узведзены ў комплексе забудовы квартала. Жылы дом захаваўся без значных скажэнняў першапачатковага вобліку. На галоўным фасадзе на першым паверсе адзін дзвярны праём перароблены ў аконны, у большасці аконных і дзвярных праёмаў заменены запаўненні. Захаванню падлягаюць аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка, архітэктурнае рашэнне, элементы архітэктурнага дэкору (руст, цягі, карнізы, аконныя абрамленні, складаныя ліштвы, дзвярныя парталы, балконныя металічныя агароджы з рысункам і форма балконаў, сухарыкі, мадульёны з ляпнымі элементамі).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён