Шыфр
713Г000363
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1954
Будынак праектаваўся і будаваўся для размяшчэння рэдакцыі і друкарні "Во славу Родины". Праектныя работы распачаліся ў 1951г. ў інстытуце "Ваенпраект". Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны і бакавыя фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю, вылучаны несапраўднымі бакавымі рызалітамі. Дакладны рытм члянення галоўнага фасада надае яму строгасць і манументальнасць.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён