зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000364

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1952

Апісанне

Будынак размешчаны ў квартале, архітэктурна-планіровачная структура якога склалася ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі. Будынак узведзены ў 1952 г. па тыпавым праекце чатырохпавярховага жылога дома, распрацаваным у 1951 г.  Аўтарамі праектаў былі архітэктары Л.С. Аранаўскас, Г.Б. Аранаўскас і інжынер Б.П. Шлёсберг. Тыпавыя праекты распрацоўваліся з мэтай забеспячэння ансамблевай забудовы вуліц і кварталаў. Таму праекты адной серыі мелі агульны характар архітэктуры, але адрозніваліся рознымі кампазіцыйнымі прыёмамі. Будынак чатырохпавярховы прамавугольны ў плане, на невысокім цокалі. Цокаль аддзелены карнізам у форме валіка. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Па гарызанталі паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелены цягай з сухарыкамі. 

Старонка