зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000365

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1950-я гады

Апісанне

Жылы дом па вул. Раманаўская Слабада адносіцца да помнікаў савецкай архітэктуры 1950-х гг. Паводле дакумента будаўніцтва жылога дома было пачата ў 1953 г. і завершана ў 1955 г. Будынак праектаваўся і будаваўся як адміністрацыйна-жылы дом абутковай фабрыкі імя Кагановіча Міністэрства прамысловых тавараў шырока спажывання БССР. Пад будаўніцтва быў выдзелены ўчастак на рагу вул. Рэспубліканскай (з 1993 г. вул. Раманаўская Слабада) і Няміга, побач з тэрыторыяй самой фабрыкі. Будынак чатырохпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане. Накрыты вальмавым дахам. Вугал на перакрыжаванні вуліц Раманаўская Слабада і Няміга зрэзаны. Галоўныя фасады будынка патынкаваныя і пафарбаваныя, на ўсю вышыню дэкарыраваны рустам, маюць аднолькавае архітэктурнае рашэнне. Карнізам на дэкаратыўных валютападобных кранштэйнах паміж другім і трэцім паверхамі фасадныя сцены падзелены на два ярусы.