Шыфр
213Г000367_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. XX стст.
Будынак па вул. Леніна, 5 - помнік горадабудаўніцтва канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Узведзены ў стылі эклектыкі, які ўяўляе сабой своеасаблівы сінтэз некалькіх стылявых накірункаў мінулых часоў.
Размешчаны адасоблена, галоўным вузкім фасадам выходзіць на цэнтральную вуліцу. Двухпавярховы будынак з пакатым вальмавым дахам, прамавугольны ў плане, выцягнуты ў бок двара. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі з рытмам прамавугольных аконных праёмаў і балконам у цэнтры. Архітэктурны дэкор складаюць ліштвы, філёнгі, міжпавярховы і завяршальны карнізы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён