зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Навагрудка на перакрыжаванні вул. Гродзенскай з плошчай Леніна. Раней гэта была галоўная рыначная плошча горада. Ускосныя звесткі, як успаміны падарожніка В. Кокса, які наведаў Навагрудак у 1778 г. і адзначыў, што горад пабудаваны цалкам з дрэва за выключэннем двух ці трох дамоў, а таксама планы першай паловы 19 ст. даюць падставы меркаваць, што першапачаткова забудова пляца была драўлянай. На плане 1809 г. на ўчастку паказаны два дома, арыентаваныя на вуліцу тарцовымі фасадамі. Як можна бачыць на плане 1834 г. будаўнічая сітуацыя на ўчастку змянілася. Цяпер адзін дом стаяў па лініі вуліцы, другі паралельна яму ў двары. Пэўнае ўяўленне аб доме дае нам акварэль К. Русецкага 1840-х гг. Будынак быў аднапавярховы, накрыты высокім двухсхільным дахам.