Шыфр
413Г000390
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1915 г.
Стыль
Эклектыка
Трохпавярховы мураваны Г-падобны ў плане будынак. Трэці паверх вылучаны магутным карнізам, завершаны трохвугольным дэкарыраваным франтонам. Галоўны фасад на ўзроўні першых двух паверхаў чляніцца плоскімі лапаткамі. У цэнтры фасада на другім паверсе размешчаны балкон з балюстраднай агароджай. Прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў. Сцены патынкаваныя і пафарбаваныя ў кантрасныя колеры. Дваровы і бакавыя фасады вырашаны спрошчана, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, ёсць сляды замураваных праёмаў. На заходнім фасадзе ў двары на трэцім паверсе балкон.