зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000390_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1910 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Забудова вул. Кастрычніцкай уваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. 

Будынак №1 па вул. Кастрычніцкай быў пабудаваны ў 1910 г. з чырвонай цэглы. Будынак меў строгія, простыя формы. Двухсхільны дах будынка меў гонтавае пакрыццё. Драўляныя вокны класічнай прастакутнай формы з двума парамі вокладак, на вокнах - драўляныя аканіцы. Будынак меў два выхады на вуліцу. Перад кожнымі дзвярыма - высокі драўляны ганак.

Першапачатковае прызначэнне будынка невядома, але па фотаздымку пач. XX ст. можна выказаць здагадку, што будынак меў грамадскае значэнне, магчыма ў ім размяшчаліся гандлёвыя ўстановы (крамы) або рамесныя майстэрні. 

Праведзеная ў 90-х гг. XX ст. частковая рэканструкцыя будынка, невялікая прыбудова да яго з паўночна-ўсходняга боку істотных зменаў у архітэктуру будынка не ўнеслі.