Шыфр
113Г000390_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1890 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 5 па вул. Кастрычніцкай быў пабудаваны ў 1890 г. з чырвонай цэглы як жылы дом. Магчыма, будынак пабудавана на месцы былога драўлянага дома.
У 1940 г. будынак № 5 на вул. Кастрычніцкай быў муніцыпалізаваны. У перыяд фашысцкай акупацыі з 1941 па 1942 гг. будынак уваходзіў у зону гета. Верагодна, што пасля ліквідацыі гета восенню 1942 г., у будынку пражывала сям'я нямецкага служачага.
Пасля вызвалення г. Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дом № 5 быў часова прадастаўлены вайсковай часці, якая прыстасавала яго пад складское памяшканне. З 1950 г. будынак выкарыстоўваецца як мэблевы склад.
У кан. 1990-х гг. у будынку была праведзена рэканструкцыя.