зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000390_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак № 7 па вул. Кастрычніцкай быў пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст. з чырвонай цэглы. Прамавугольны ў плане аднасекцыйны дом быў накрыты гонтавым мансардным дахам. Аконныя і дзвярныя праёмы класічнай прамавугольнай формы, на вокнах драўляныя аканіцы. Будынак меў два выхады на вуліцу. Перад кожнымі дзвярыма - высокі драўляны ганак. У цэлым будынак меў строгія, простыя формы.

Першапачатковае прызначэнне будынка невядома. Магчыма, па традыцыі таго часу, гэта быў "дом - крама", у якім на першым паверсе размяшчалася крама або саматужная рамесная майстэрня, а мансардны паверх быў адведзены пад жыллё. 

Пасля вызвалення Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будынак быў прыстасаваны пад жыллё. У 1961 г. будынак быў перададзены Кобрынскай швейнай фабрыцы.