Шыфр
113Г000391_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1890 г.
Апісанне
Дом № 2 быў пабудаваны ў кан. ХІХ ст. Імя першага ўладальніка будынка не ўстаноўлена. Гэта быў цагляны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады не тынкаваныя, пафарбаваныя па цэгле. Пазней да бакавога паўночнага фасада прыбудаваны драўляны тамбур.
У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак апынуўся на тэрыторыі гета. Згодна архіўным дадзеным, яго ўладальнік загінуў падчас ліквідацыі гета.
Пасля вызвалення горада ад фашысцкіх захопнікаў жылыя будынкі, якія засталіся без гаспадароў, былі нацыяналізаваны. Будынак № 2 пасля невялікага рамонту выкарыстоўваўся як шматкватэрны жылы дом.
У цяперашні час будынак таксама з'яўляецца жылым.