зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000391_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Шматкватэрны жылы дом № 3 па вул. Кірава - адзін з найстарэйшых гарадскіх будынкаў. Дом пабудаваны ў канцы XIX ст. Архітэктура будынка - традыцыйная, "цагляная". Элементы архітэктурнага дэкору галоўнага фасада захаваны і дазваляюць сёння атрымаць нагляднае ўяўленне аб тэхніцы цаглянай муроўкі ў кан. XIX - пач. XX стст. 

Згодна крыніцам, "за польскім часам" дом належаў польскай сям'і (прозвішча не ўстаноўлена). Уладальнікі дома з сям'ёй займалі палову будынка, пражывалі ў асобнай кватэры, вялі гандаль газай. Другая частка дома здавалася ў арэнду. Тут пражываў вядомы ў горадзе чалавек - доктар Грыгор'еў, які працаваў у гарлякарні і таксама меў прыватную практыку.

У 1939 г., з усталяваннем у горадзе савецкай улады, дом быў нацыяналізаваны і стаў выкарыстоўвацца як шматкватэрны камунальны жылы дом. 

На сённяшні дзень дом № 3 працягвае выкарыстоўвацца як жылы.