Шыфр
113Г000391_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1910 г.
Апісанне
Будынак быў пабудаваны ў 1910 г. як жылы дом у стылі так званай "цаглянай архітэктуры". Першапачаткова ён быў пабудаваны з чырвонай цэглы, дзе асновай архітэктурнага дэкору з'яўляўся высокапрафесійны цагляны мур.
Будынак на час пабудовы быў амаль квадратны ў плане (вонкавыя памеры 7,68 х 7,87 м), аднапавярховы, без мансарды, з двума халоднымі прыбудовамі.
Пасля вызвалення горада ў 1944 г. будынак быў прыняты ў камунальную ўласнасць як жылы дом, які застаўся без гаспадароў.
Дом № 5 захоўваў свой першапачатковы выгляд да пачатку 2000-х гг.
У цяперашні час ён зменены да непазнавальнасці: сцены ўзмоцнены блокамі, фасады надбудаваны, перабудаваны і атынкаваны, з'явілася мансарда і балкон.