Шыфр
413Г000392
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. Гродзенская, 12
Датаванне
1930 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак мураваны двухпавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Пад дахам праходзіць карніз з паяском з лякальнай цэглы. Сцены нетынкаваныя. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана прамым атыкам. Фасад чляніцца плоскімі лапаткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў. У цэнтры фасада на другім паверсе размешчаны балкон. Да тарцовага фасада з правага боку прыбудаваны новы тамбур. Дваровы фасад вылучаны невялікім бакавым рызалітам. Аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён