Шыфр
113Г000393_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. ХХ ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Згодна ўскосным дадзеным, можна меркаваць, што будынак мог быць пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст. Двухпавярховы Г-падобны ў плане (другі паверх і аб'ём з боку тыльнага фасада прыбудаваныя) накрыты двухсхільным дахам будынак. З усходняга боку прымыкае да сцяны дома № 23 па вул. Леніна. Фасады патынкаваныя, вырашаны плоска. Прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору. На першапачатковым аб'ёме будынка захаваўся прафіляваны карніз.
У 1939 г. будынак быў муніцыпалізаваны.
У гады Вялікай Айчыннай вайны раён вул. Матросава значна пацярпеў ад выбухаў снарадаў, частка будынкаў пасля вайны знаходзілася ў разбураным ці паўразбураным стане. Такі лёс напаткаў і будынак № 1. Пасля адбудовы дома, ён быў перададзены для выкарыстання пад жыллё.