зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000393_10

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХIХ - пач. ХХ ст.

Апісанне

Магчымая дата пабудовы дома цаглянага дома № 14 кан. ХІХ - пач. XX стст. 

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Да тарцовага заходняга фасада прыбудаваны тамбур з арачнымі праёмамі (пасля 1987 г., раней тамбур быў драўляны). Вуглы будынка вылучаны плоскімі лапаткамі. Галоўны фасад завершаны карнізам з сухарыкамі. Прамавугольныя аконныя праёмы на галоўным і тыльным фасадах без дэкору.

У 1946 г. дом №14 быў адрамантаваны. Да 1967 г. дом выкарыстоўваўся як жылы.

Пасля перасялення жыхароў у іншыя добраўпарадкаваныя кватэры будынак №14 быў адрамантаваны і стаў выкарыстоўвацца як адміністрацыя Кобрынскай ЖКГ.