Шыфр
113Г000393_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Матросава, 20
Датаванне
1935 г.
Апісанне
Аднапавярховы з мансардным паверхам прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваны. Вуглы будынка акцэнтаваны руставанымі лапаткамі. Па перыметры праходзіць карнізны пояс. На галоўным фасадзе асіметрычна размешчаны невялікі рызаліт, завершаны фігурным франтонам. Тымпан франтона дэкарыраваны нішай. У рызаліце знаходзіцца ўваход, аформлены брылем на ажурных кранштэйнах. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны падаконнымі карнізамі і нішамі (акрамя акон на тыльным фасадзе). Трохвугольныя франтоны на бакавых фасадах апаясаны карнізам, крапаваны плоскімі лапаткамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурны дэкор вылучаны светла-карычневым колерам на фоне белапафарбаваных сцен.