Шыфр
113Г000393_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1907 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Згодна архіўным крыніцам, будынак № 3 быў пабудаваны ў 1907 г. Аднапавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак. Корпус накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае над аднапавярховай часткай будынка мансардны паверх. З захаваных гістарычных элементаў дэкора можна адзначыць простыя вуглавыя лапаткі на галоўным (паўночным) фасадзе, невялікі карніз на аднапавярховай частцы будынка, прастакутныя падваконныя карнізы.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак значна пацярпеў. Паўразбураная скрынка будынка прастаяла ў разваленым выглядзе да 1948 г. Быў адноўлены толькі ў 1950 г. Будынак быў акуратна атынкаваны, пабелены, дах накрыты рубероідам (толлю). Прысядзібны ўчастак засаджаны фруктовымі дрэвамі, садовымі кустамі. Новым гаспадаром была выканана гаспадарчая пабудова - хлеў.
У 2002 г. будынак быў пераабсталяваны пад аптэку, якая функцыянавала да 2004 г. У наступныя гады са згоды ўладальнікаў частка сядзібнага зямельнага ўчастка перадаецца пад забудову гандлёвымі радамі па ўсходнім баку пл. Матросава.
У наш час частка памяшканняў першага паверха выкарыстоўваюцца як гандлёвая ўстанова, у мансардзе - офісныя памяшканні.