Шыфр
113Г000393_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - XX ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Згодна з архіўнымі матэрыяламі, будынак № 5 па вул. Матросава быў пабудаваны з чырвонай цэглы ў пач. XX ст. як жылы дом. Побач з будынкам на шырокай прысядзібнай тэрыторыі ў 20-х гг. XX ст. было ўзведзена некалькі драўляных пабудоў, якія выкарыстоўваліся пад харчовыя склады.
За “польскім часам” у будынку №5 размяшчаўся адзін з самых буйных закупачных пунктаў прадуктаў (яек, сыроў, мяса і каўбасных вырабаў, свежай рыбы), які належыў уладальніку будынка. Імя ўладальніка устанавіць не ўдалося.
У 1950-я гг. складская гаспадарка была пераведзена ў іншую частку горада (вул. Чыгуначная), але будынак № 5 працягваў функцыянаваць як канторскі.
У далейшым будынак тройчы падвяргаўся рэканструкцыі. Апошняя адбылася ў 2009 г.