Шыфр
113Г000393_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX ст. - пач. XX ст.
Апісанне
Будынак № 6 быў пабудаваны ў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. Аднапавярховы з мезанінам прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Мезаніны на галоўным і тыльным фасадах абшыты дошкамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Да бакавога заходняга і дваровага фасадаў прыбудаваны драўляныя тамбуры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны гарадскі квартал, у якім знаходзіцца будынак № 6, неаднаразова быў аб'ектам бамбардзіровак. Пацярпеў і дом № 6. Дом быў адноўлены і ў 1956 г. быў здадзены пад жыллё. Па мерках пасляваеннага часу ён уяўляў сабой цалкам камфартабельнае жыллё, якое складалася з некалькіх аднапакаёвых кватэр і асобных пакояў, размешчаных на 1 паверсе і ў мансардзе з двума мезанінамі.
У 2009 г. быў рэканструяваны.