Шыфр
113Г000393_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Апісанне
Мяркуючы па даце на галоўным фасадзе будынка № 10, ён быў узведзены ў 1908 г. На жаль, не выяўлена дакументальных звестак аб першапачатковым функцыянальным прызначэнні будынка і яго ўладальніках. Паводле тэхпашпарта, будынак датуецца 1936 г. Найбольш верагодна, гэта датыроўка звязана з рамонтам або новым прыстасаваннем дома. Па ўспамінам старажылаў Кобрына (захоўваюцца ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А.В. Суворава), у даваенны перыяд у будынку знаходзілася школа. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, з пачатку 1970-х гг. і да 2008 г., у будынку размяшчаліся дзіцячыя яслі.
Дом № 10 мае рысы, характэрныя для эклектычнай архітэктуры канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты плоскім дахам. Фасады патынкаваныя. На дваровым фасадзе на першым паверсе з усходняга боку аконныя праёмы замураваны, перамычкі і падаконныя нішы захаваліся. На галоўным і бакавым (усходнім) фасадзе пад вокнамі першага паверха маюцца прамавугольныя нішы, аформленыя прафіляванымі рамкамі, пад вокнамі другога паверха -- здвоеныя прамавугольныя нішы. На фасадах бачны сляды пераробкі аконных праёмаў: частка праёмаў замуравана, некаторыя вокны на бакавых і дваровым фасадах прабіты новыя. У інтэр'еры захавалася лесвіца з каванай ажурнай агароджай. Унутраная планіроўка зменена.