зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000393_9

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1893 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Паводле архіўных матэрыялаў, будынак №13 па вул. Матросава быў пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1893 г. як жылы дом. Дом меў шырокі прысядзібны ўчастак з вялікім фруктовым садам. Па ўспамінам старажылаў, дом належаў сям'і польскага купца Падольскага, але дакументальныя сведчанні не захаваліся. Унутры будынка было некалькі жылых пакояў. Дом ацяпляўся трыма галандскімі печамі, абліцаванымі глазураванай кафляй. У 1940 г. будынак № 13 быў муніцыпалізаваны. 

Пасля вызвалення Кобрына ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў будынку № 13, які падчас вайны значна не пацярпеў, часова было размешчана радзільнае аддзяленне раённай бальніцы. З 1968 г. па 1992 г. у будынку размяшчалася памяшканне гарадскога дзіцячага сада № 5. 

У 2009 - 2010 г. была праведзена чарговая рэканструкцыя будынка.