зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000395

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. Замкавая, 7

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Апісанне

Будынак размешчаны на адной з найбольш старажытных вуліц горада. Да нашага часу вул. Замкавая захавала сваю гістарычную назву. Паводле тэхпашпарта, будынак узведзены ў 1880 г., найбольш верагодна, як жылы дом, памяшканні падвала маглі выкарыстоўвацца пад краму альбо майстэрню. На жаль, у фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі па Мінскай губерні, якія ўтрымліваюць маёмасныя і звязаныя з будаўніцтвам дакументы, а таксама графічныя матэрыялы, не выяўлены справы, якія б датычаліся дома № 7. Трэба адзначыць, што ацалелая забудова вул. Замкавай фактычна сфарміравана ў другой палове 19 - пачатку 20 ст. Можна адзначыць падобныя па архітэктурнаму рашэнню суседнія дамы № 9,13,15. Будынак № 7 мае рысы, характэрныя для архітэктуры жылых дамоў канца 19 - пачатку 20 ст. Фасады дома вырашаны спрошчана, архітэктурны дэкор складаюць сандрыкі над вокнамі на галоўным фасадзе, карнізныя паяскі нескладанага профіля.