Шыфр
413Г000399
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Будынак размешчаны на адной з найбольш старажытных вуліц горада. Яна з'яўляецца асноўным планіровачным элементам гістарычнага цэнтра Навагрудка.
Зыходзячы з архітэктурнага рашэння і памераў будынка № 27, можна меркаваць, што ён быў узведзены як гандлёвая лаўка. Пацверджаннем таму таксама з'яўляюцца сведчанні старажылаў Навагрудка, паводле якіх у перадваенны час у будынку размяшчалася прыватная крама.
Будынак № 27 мае рысы, характэрныя для архітэктуры грамадскіх пабудоў канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Фасады дома вырашаны спрошчана, архітэктурны дэкор складаюць фігурны франтон, прафіляваны карніз. На фасадах маюцца сляды пераробак, якія ў пэўнай ступені сказілі першапачатковы выгляд будынка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён