Шыфр
213Г000039_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1908 - 1910 гг.
Стыль
Эклектыка
Будынак № 5 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска і ўваходзіць у склад забудовы вул. Крылова. Пабудаваны ў 1908 - 1910 гг. па праекце гарадскога архітэктара Віцебска Ц. Кібардзіна (аўтар праектаў мноства гарадскіх будынкаў к. XIX - п. XX ст., генеральнага плана горада) як бальніца духоўнай семінарыі. Г-падобны ў плане, даўжэйшы бок арыентаваны на вул. Крылова, карацейшы - на вул. Палітэхнічную, які завяршаецца праезнай аркай. Над паўночнай часткай, якая выходзіць на вул. Палітэхнічную, размешчаны другі паверх.
Цяпер у будынку месціцца ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў № 4 г. Віцебска”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён