Шыфр
413Г000412
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, пл. Леніна, 5
Датаванне
1876 г.
Апісанне
На вядомых нам планах горада Навагрудка 1817 і 1834 гадоў на ўчастку, дзе размешчаны будынак № 5, паказана драўляная забудова. На вядомай акварэлі К. Русецкага канца 40-х гадоў 19 ст. ужо адлюстраваны мураваны аднапавярховы з высокім дахам дом. Візуальнае супастаўленне знешняга выгляду дома на акварэлі з сучасным дае падставы меркаваць, што гэта адзін будынак. Такім чынам, найбольш верагодна, што будынак быў узведзены ў 40-я гады 19 ст. Узведзены будынак быў аднапавярховы з мансардай. Да ўвахода на галоўным фасадзе вялі прыступкі. Вядома, што ў другой палове 19 ст. пляц належаў Слонімскаму.Яшчэ адна выява будынка прадстаўлена на фатаздымку пачатку 20 ст. Можна бачыць, што сцены дома патынкаваныя, вуглы аформлены лапаткамі. Аконныя праёмы аздабляліся падаконнымі паяскамі і простымі сандрыкамі. Вянчаўся галоўны фасад карнізам з сухарыкамі.